Фестываль незалежнай беларускай культуры завяршыўся ва Уроцлаве. Падзея ладзілася ўжо ў 12 раз і цяпер доўжылася 5 дзён. За гэты час публіку чакала шмат розных мерапрыемстваў: ад дзіцячых да дарослых, ад палітычных дыскусій да творчых майстар-класаў.

Пра адметнасці сёлетняй імпрэзы суарганізатаркі Фэсту Наталля і Таццяна распавялі нашаму радыё.
РР: З якімі эмоцыямі завяршаецца вось ужо XII фестываль незалежнай беларускай культуры?
– Узрушанасць. Канешне, усе арганізатары ўзрушаныя той цеплынёй, той падзякай якія кіруюць нашыя ўдзельнікі фестывалю ў бок арганізатараў. Вялікая ўдзячнасць за тое, што мы самі зрабілі сваё свята. Канешне без нашых удзельнікаў гэтае свята было бы немагчымае. Як у кожнага пісьменніка павінен быць свой чытач, так і ў нашага фестывалю павінны быць удзельнікі. Таму ўдзячнасць не толькі да ўроцлаўскіх беларусаў і палякаў, але мы ведаем што таксама ўдзельнікі прыехалі з Гданьска, Варшавы, Шчэціна на наш фестываль.
РР: Якую імпрэзу вы лічыце найбольш яркай, кульмінацыйнай?
– Цяжка выбраць. Напэўна, як паэту цяжка выбраць улюблёны верш. Мне падаецца, што кожная падзея вельмі ўданая. Можна пачаць ад экскурсій, якія праводзіць наш Віталь, які распавядае пра беларускія мясціны Уроцлава, унікальнае мерапрыемства. Мова Нанова з удзелам Кацярыны Ваданосавай, такая цяжкая і цікавая тэма з Кастусём Каліноўскім, вернісаж фотавыставы постаці, дзе нашая мастачка паказала беларусаў якія не здаліся, і ў эміграцыі рэалізоўваюць свае мары. Літаратурная сустрэча «што далей у літаратуры?», там удзельнікі гэтай сустрэчы разам з намі разважалі як нам далей быць у эміграцыі, з кім нам быць, што рабіць далей?
– Творчая прастора для дзяцей, паказ фільма «выпадковы прэзідэнт», дзе я бачыла шмат слёз і гонару за падзеі 2020-га году. Спектакль «Zaklęcie» ніхто не застаўся абыякавы, спектакль «Неверагоднае славянства», адкрыццё гэтага сезону, спектакль атрымаў не толькі падзяку нашых удзельнікаў, але таксама узяў гран-пры у найбуйнейшым конкурсе Уроцлаўскім.
– Мы ўдзячныя таксама суарганізатарам, якія арганізавалі кірмаш прац беларускіх творцаў, а таксама кніжны кірмаш. Упершыню мы праводзім гэтыя кірмашы, і пабачылі наколькі важна набыць не толькі творы беларускіх мастакоў, але таксама кнігу, якую можна паглядзець, пачытаць, пачуць, патрымаць у руцэ гэты скарб беларускай культуры. Нам важна мець пацверджанне, што гэта нашая культура, з гэтага мы складаемся. Па папярэдніх падліках фестываль незалежная беларускай культуры наведвала больш за 1000 асобаў з розных гарадоў: гэта былі і палякі і беларусы, украінцы. Людзі розных нацыянальнасцяў, розных узростаў.
– Таксама ганарымся тым, што ў гэтым фестывалі брала ўдзел беларуская моладзь у ролі валантэраў. А падлеткі з задавальненнем і падзякай сустракаліся не толькі з удзельнікамі фестывалю, але і з нашымі выбітным паэтамі, акторамі, і палітычнымі дзеячамі.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
З суарганізатаркамі Фестывалю незалежнай беларускай культуры гутарыла нашая карэспандэнтка Марына Савіцкая.
Беларускае Радыё Рацыя






