У сувязі з заявай прэм’ер-міністра Арменіі аб спыненні афіцыйных адносін паміж Рэспублікай Арменія і Рэспублікай Беларусь, афіцыйная дэлегацыя Арменіі прыняла рашэнне не ехаць у Беларусь і не ўдзельнічаць у штогадовым міжнародным конкурсе «Славянскі базар 2024», які пройдзе ў Віцебску з 8 па 18 ліпеня.
«Усе народы свету аб’яднаныя адной мовай — культурай, таму немагчыма не ацаніць тое, што стваралася гадамі, а менавіта армяна-беларускія культурныя сувязі. Мы шчыра спадзяемся, што ўзнікшы палітычны хаос будзе вырашына ў найбліжэйшай будучыні на аснове любові і салідарнасці і сяброўскія адносіны паміж двума народамі неўзабаве адновяцца», — гаворыцца ў заяве.