
Безумоўным хітом мінулага тыдня ў мастацкай сферы сталіся паказы онлайн оперы “Дзікае паляванне караля Стаха”. 22, 23 і 24 снежня на старонцы “Свабоднага тэатру” можна глядзець пастаноўку, рэалізаваную на сцэне лонданскага тэатру “Глобус”, таго самага, дзе ставілі першыя п’есы Шэкспіра.
“Свабодны тэатр” даўно вывеў вобраз незалежнай Беларусі на міжнародны ўзровень. Цяпер праз сапраўднага, а не прыдуманага ў калідорах улады, класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.
_____________________________
23 снежня ў Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве — калядная ялінка для дзетак.
Прыходзьце калядаваць, спяваць, танчыць, вадзіць карагоды, слухаць і глядзець на маленькіх талентаў, сустракаць Святога Мікалая з падарункамі.
Вас чакае выступ дзетак з школы танца “Javaryna KIDS”.
_____________________________
Калядны фэст у Варшаве 23 снежня
„Калядны фэст” – гэта гістарычны фестываль, які аб’ядноўвае беларускую і польскую культуры ў цэльнае кола людзей і гуртоў:
DERWANA (Польшча);
SYRBSKI JEB (Польшча),
ZNICH (Беларусь-Польшча),
RELIKT (Беларусь-Польшча).
У Беларусі фэст забаронены і праходзіць у Варшаве другі год запар.
Месца: Scena Chmielna, Nowy Swiat 27a, Варшава
_____________________________
Магчымасці для культурніцкіх дзеячаў ад тэлеграм-каналу “Беларуская культура”.
Гранты на мабільнасць ад EU4Culture: пакрываюць выдаткі на стажыроўкі, навучальныя візіты, канферэнцыі і інш., што спрыяе абмену ведамі і міжкультурніцкаму дыялогу. Дэдлайн падачы заявак 16 лютага.
Perfaratar — праект ад CreateCulture Studio — дае творцам магчымасць прэзентаваць аўтарскую музыку, паэзію або перформанс, распавесці пра сябе, сваю творчасць і натхніць гледачоў і глядачак. Адбор выканаўцаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове.
Каманда Аляксандра Багданава (Papa Bo) запускае ініцыятыву Future Sounds of Belarus, якая будзе спрыяць развіццю беларускай музычнай супольнасці праз забеспячэнне інструментамі, наладжванне кантактаў і пошук магчымасцей.
_____________________________
Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой правяла ў Варшаве дабрачынны аўкцыён у падтрымку рэпрэсаваных беларускіх творцаў, а таксама ў падтрымку дзяцей палітвязняў.
Беларускае Радыё Рацыя






