Прадстаўнікі беларускай арганізацыі Art Yard Community ў Тбілісі ў Грузіі працягваюць працу з творчымі беларусамі, а таксама ўкраінскай і грузінскай супольнасцю.

Сёлета таксама плануецца рэалізацыя праекту звязанага з беларускім стрыт-арт-мастацтвам у Познані, – адзначыла культурная менеджарка і актывістка, заснавальніца ініцыятывы Воля Кавальская:
– Рыхтуем новыя праекты на 2026 год, і ў тым ліку думаем пра тое, каб пашыраць нашую дзейнасць і на Польшчу, і на іншыя краіны. Таксама ў нас ёсць партнёр з Даніі, і мы рабілі некалькі праектаў у Даніі і Швецыі. То бок, на дадзены момант трошкі перабудоўваемся, робімся ўсё больш міжнароднымі. Працуем з беларускімі мастакамі і мастачкамі. Наша аўдыторыя бачыць наша мастацтва, гэта можа быць розная аўдыторыя, не толькі беларуская.
Як значыцца на афіцыйнай старонцы, “Art Yard Community — стрыт-арт супольнасць ў Тбілісі, мэта якой — пабудова дыялогу паміж рознымі культурамі праз агульны вопыт стварэння муралаў і паляпшэння нашых гарадскіх прастораў”.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






