
Штодня творамі беларускіх аўтараў працягвае папаўняцца партал сучаснай беларускай паэзіі пад назвай TAUBIN. Ёсць месца таксама для перакладаў замежнай літаратуры. Публікуюцца тыя, хто зараз у замежжы, а таксама тыя, хто знаходзіцца ў Беларусі, – распавёў рэдактар анлайн-часопіса Артур Камароўскі:
– Мы зараз усё так жа працягваем рабіць публікацыі. Збольшага гэта нейкія новыя імёны паэтаў і паэтак. У нас з’явілася яшчэ адна рэдактарка і мы спадзяёмся, што праца пойдзе хутчэй. У нас зараз вельмі шмат матэрыялаў, якія трэба публікаваць, але часу не хапае. Мы стараемся рабіць усё магчымае.
“Паэзія — гэта прастора любові. Гэта іншае вымярэнне слова, свабоднае ад цэнзуры, розных умоўнасцей і забарон. Мы — свабода ад нянавісці, агрэсіі і любых іншых праяў зла. Мы ― свабода”, – так сваю філасофію і накірунак працы акрэсліваюць стваральнікі анлайн-часопісу.
Беларускае Радыё Рацыя