У анлайн працягвае сваю працу партал сучаснай беларускай паэзіі пад назвай TAUBIN.

Гэта публікацыі, творы сучасных аўтараў і аўтарак, інтэрв’ю, пераклады, крытыка ды так далей, – распавёў рэдактар анлайн-часопіса Артур Камароўскі:
– Мы зараз пачынаем актыўна ўваходзіць у працоўны працэс. Пакуль што працэс ідзе марудна, але мы стараемся. У нас у новым годзе з’явілася ўжо некалькі публікацый. Напрыклад, гэта пераклады Андрэя Хадановіча, пераклады літоўскага паэта Гінтараса Граяўскаса, а таксама вельмі файная падборка перакладаў вершаў польска-перуанскай паэткі Алалі Малага, якія зрабіла Дар’я Бялькевіч.
Партал TAUBIN імкнецца спрыяць развіццю і пашырэнню беларускай паэзіі і беларускага літаратурнага працэсу. Ён дае аўтарам і аўтаркам прастору для выказвання.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя