Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой правяла ў Варшаве дабрачынны аўкцыён у падтрымку рэпрэсаваных беларускіх творцаў, а таксама ў падтрымку дзяцей палітвязняў. Сярод лотаў – праца Аляксандра Бельскага «Раніца ў лесе», зробленая на пачатку вайны Расеі супраць Украіны.

Пра сутнасць карціны распавёў сам аўтар, Аляксандр Бельскі:
– Менавіта гэты край быў бы куды цікавей і чысцей, каб не было гэтых акупантаў, развешаных на дрэвах. Але, на жаль, яны існуюць. Ёсць расейская акупацыя, на жаль, вайна не канчаецца. Калі гэта ўсё будзе, як мы можам паўплываць самі, ці можам, ці ўплывае мастацтва? Гэта пытанне складанае.
Мастак Аляксандр Бельскі — аўтар шэрагу карцін на тэматыку беларускіх пратэстаў, трапіў у спіс “непажаданых” аўтараў у Беларусі, цяпер жыве ў Берліне. Яго карціны знаходзяцца ў Беларусі, у тым ліку ў калекцыі Віктара Бабарыкі, і за мяжой.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:


Беларускае Радыё Рацыя
Фота ABBA і з архіва Аляксандра Бельскага






