Радыёвядучаму, музыку і даследчыку Алегу Хаменку прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф больш за 20 тысяч рублёў. Яго прызналі вінаватым паводле артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса — «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» — за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя. Сваімі ўспамінамі пра артыста дзеляцца журналіст, культурны менеджар Іван Марозька, а таксама паэт і перакладчык Алесь Плотка.

– Алег Хаменка, дзядзька Алег, – вялікі музыка сучаснасці. І кажучы пра веліч, я кажу не пра музычныя дасягненні, якіх шмат, але найперш пра асабістыя якасці чалавека, з якім заўсёды прыемна камунікаваць.
– Я дакладна пабачыў і даведаўся пра гурт “Палац”, калі яшчэ быў малы і ўбачыў іх недзе па беларускім тэлебачанні. І гэта мяне вельмі захапіла, таму што ў навакольным асяроддзі было няшмат такой музыкі, вельмі арыгінальнай і вельмі цікавай, таму для мяне было так важна зрабіць ім выступ у Гомелі.
Нагадаем, вырак Алегу Хаменку быў агучаны 4 сакавіка.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






