Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на адмысловую праграму ў межах акцыі “Ноч музеяў”.
Музей прапануе адзначыць Міжнародны дзень музеяў у доме пад нумарам 13 на галоўнай літаратурнай вуліцы Траецкага прадмесця.
Ва ўсім свеце сёлетняя акцыя “Ноч музеяў” пройдзе пад дэвізам “Музеі: адукацыя і даследаванні”. І музей гісторыі беларускай літаратуры пастараўся закумуляваць свой адукацыйны патэнцыял і прадставіць яго максімальна атракцыйна: пазнавальна і нясумна.
У праграме:
– выступ фол-дуэта “RALLA”;
– лекцыя даследчыка Змітра Юркевіча да 205-годдзя Станіслава Манюшкі;
– музычная праграма квінтэта “Радыё-брас”;
– літквіз і сямейная гульнятэка ад праекта “Скарбонка гульняў” і Наталлі Галко;
– экспромт-тэатр “Пярэпыты з паэтамі” ад народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”;
– сустрэча з Кніжнай феяй Кацярынай Хадасевіч-Лісавой;
– майстар-клас па традыцыйных беларускіх ляльках ад Ганны Сілівончык;
– квэсты ды іншае.
А ў перапынках – вясёлыя разыгранкі, акцыі ды цікавосткі!
Мерапрыемства пройдзе па адрасе: г.Менск, вул.М.Багдановіча, 13.