
«Мастацтва патрабуе падтрымкі», – лічыць кіраўнік Падляшскага аўкцыённага дому Януш Жабюк. Для таго, каб мастацкае жыццё ў сваім рэгіёне, горадзе адбывалася, яго трэба падтрымліваць – арганізоўваць выставы, папулярызаваць творцаў і дапамагаць прадаваць іх творы. З гэтай нагоды і паўстаў Падляшскі аўкцыённы дом. Сёння ў галерэі «Маршанд» адбудзецца 13 аўкцыён твораў мастацтва. Кажа Януш Жабюк:
– Прамуем мастацтва і творцаў, якіх ведаем і ведаем, як яны ствараюць, ведаем іхны характар. Маем творцаў з Украіны і Беларусі. Таму маем сваю місію, каб мастакі з Украіны ці з Беларусі мелі ў нас месца, дзе могуць прадставіць свае працы і паказаць іх шырокай аўдыторыі.
Сённяшні аўкцыён, арганізаваны Падляшскім аўкцыённым домам, адбудзецца ў галерэі «Маршанд» па адрасе Jana Kilińskiego 12. Пачатак а 19-й гадзіне. У аўкцыёне можна ўдзельнічаць дыстанцыйна праз Інтэрнэт.
Беларускае Радыё Рацыя






