У межах 20-годдзя праграмы Study Tours to Poland (STP), моладзевая група з Украіны наведвае Беласток з 9-га па 19-е лістапада. З нагоды Дня незалежнасці ў Польшчы для групы адбылася ўкраінамоўная экскурсія па цэнтры горада. Экскурсію правёў краязнаўца Алесь Кіркевіч.

Кажа ўдзельніца візіту, студэнтка Дняпроўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Алеся Ганчара Аўраменка Ганна:
– Я першы раз у Беластоку, мае ўражанні такія: горад маленькі, а я вельмі люблю маленькія гарады. Я сама з гораду Нікапаль, гэта Днепрапятроўская вобласць, таму мне вельмі падабаецца, я чую такі вайб, камфорт, стаўлю яму 10 з 10. Я хачу сказаць, што не адразу адаптавалася да таго, што тут няма вайны.
Эфект ад экскурсіі і першых сустрэч для групы з Украіны ацаніў суарганізатар візіту, прадстаўнік Фонда Зміцер Косцін:
– Яно застанецца, і будзе такое ўяўленне, што Польшча – гэта не толькі вялікія гарады, гэта таксама і меншыя гарады, якія не менш цікавыя. Моладзь мэтанакіраваная, моладзь якая чагосьці хоча. Успрымаюць інфармацыю, актыўна ўдзельнічаюць у майстар-класах, пісахалагічных сустрэчах. Моладзь глядзіць у будучыню.
У межах навучальнага візіту моладзевая група таксама сустрэнецца з Падляшскім ваяводам Яцэкам Бжазоўскім, кіраўніцтвам Беластоцкага ўніверсітэта, беларускімі і ўкранскімі ініцыятывамі горада. Асобна група ў аўторак наведае рэдакцыю «Беларускага Радыё Рацыя» і азнаёміцца з працай радыёстанцыі.
Фота аўтара:









Беларускае Радыё Рацыя