BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аўтары Падляшша запрашаюцца ў Школу маладога пісьменніка

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў пачаў новы набор у Школу маладога пісьменніка. 

Паспрабаваць свае сілы ў конкурсным наборы аўтараў з Падляшша запрашае прэс-сакратар Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч:

– Прымаем заяўкі на ўсіх мовах, на якіх пішуць беларусы. Таму, калі будзе заяўка на асаблівасцях падляшскай мовы, асаблівасцях дыялекту, не зусім унармаванай мовай, то гэта ўсё адно прымаецца, разглядаецца, чытаецца.

Большасць заявак ідзе ўсё адно з Беларусі, у нас такая вялікая геаграфія – і Бразілія, і Афрыка, і Германія, і Гіішпанія, і г.д. Чамусьці з Падляшша неяк не вельмі шмат. Можа быць той, хто ўдзельнічаў у конкурсах, якія ладзяць “Радыё Рацыя” і “Ніва”, маглі б паўдзельнічаць у конкурсах.

Заяўкі ў Школу маладога пісьменніка прымаюцца да 25 кастрычніка 2024 года. Першыя заняткі пачнуцца ўжо 2 лістапада ў фармаце анлайн. Пажаданы ўзрост удзельнікаў і ўдзельніц — да 35 гадоў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Падаць заяўку можна тут:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Саюза