BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аўтэнтычныя калыханкі Падляшша: ЦБК запрашае на ўнікальныя майстар-класы

15-16 лютага ў Беластоку пройдуць унікальныя майстар-класы па традыцыйных спевах “Песні Беласточчыны”, дзе кожны зможа дакрануцца да жывой спадчыны беларускай культуры. Арганізатарам выступіў Цэнтр беларускай культуры. Удзельнікаў чакае знаёмства з больш чым 40 калыханкамі беларускага Падляшша.

Кажа каардынатар праекта Зміцер Косцін:

Праводзяцца майстар-класы спеву. Асноўная ўвага звяртаецца да музычнай і спеўнай спадчыны беларусаў Беласточчыны. Дзякуючы архіву Сцяпана Копы ёсць магчымасць да гэтай спадчыны дакрануцца, пазнаць яе, даведацца. Я думаю, што для беларусаў з Беларусі, якія знаходзяцца тут, гэта таксама магчымасць пашукаць сувязяў  са сваімі рэгіёнамі, са сваёй радзімай, але таксама праз гэтыя майстар-класы крыху больш даведацца пра беларусаў Беласточчыны.

Да 13 лютага Цэнтр беларускай культуры прымае заяўкі ад ахвотных прыняць удзел у майстар-класах на адрас: [email protected]. Мaйстар-класы адбудуцца па адрасе вул. Варшаўская, 11, у будынку сядзібы Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства. Пачатак заняткаў 15 і 16 лютага аб 11-й гадзіне.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя