«Багдановічы: гісторыя аднаго роду». У выдавецтве “Тэхналогія” выйшла грунтоўная генеалагічная праца, прысвечаная беларускаму роду Багдановічаў.
Кніга мае 300 старонак, 500 фотаздымкаў ды ілюстрацый і змяшчае больш за 15 тысяч архіўных дакументаў. Яна ахоплівае прарадзіму роду Ашмяншчыну, і распавядае пра сувязі Багдановічаў з Літвой, Эстоніяй, Польшчай і Казахстанам. Прасочаны шлях уладальнікаў прозвішча ад татараў і гвардзейцаў Напалеона ўчора – да журналістаў, дактароў і айцішнікаў сёння. Агулам – адзінаццаць пакаленняў гісторыі роду Багдановічаў.
Беларускае Радыё Рацыя