BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Баламуткі» выступілі на Сямейным фестывалі ў Беластоку

У Пачатковай школе №4 імя Сібіракаў у Беластоку прайшоў Сямейны фестываль. Перад гасцямі мерапрыемства выступіў вакальны гурт «Баламуткі», які працуе пры Аб’яднанні на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА».

Кажа кіраўніца вакальнага гурту «Баламуткі» Юлія Собаль:

– У гэтым годзе нас запрасілі з адной толькі песняй, мы выбралі “Базар”. Усе дзяўчаты са мной згадзіліся. Мы нават з гэтай песняй ездзілі на конкурс беларускай песні, але мы не прайшлі з гэтай, прайшлі з іншай. Нам яна падабаецца, мы хочам нашую «АБ-БУ» паказаць менавіта гэтай песняй.

Адпаведна вакальны гурт «Баламуткі» разам з тэатральным гуртком «Гульня ў тэатра» выступяць сёння, 4-га чэрвеня, на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным падсумаванню артыстычнай дзейнасці аб’яднання «АБ-БА»за 2023/2024 навучальны год. Пачатак а 17-й, у NIE TEATRы. Таксама а 19-й у Непублічнай школе Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку выступіць танцавальны гурт «Падляшскі вянок».

Беларускае Радыё Рацыя