
29-ы фестываль “Бардаўская восень” завяршыўся ў Беластоку праглядам і абмеркаваннем дакументальнага фільма “Пабыць у тым часе, які прамінуў” пра паэтку з Бельска Падляшскага – Надзею Артымовіч. Якой не стала незадоўга да мінулагодняга фестывалю і якая была шматгадовай яго прыхільніцай.
Рэжысёр фільма Марэк Уладзіміраў падзяліўся, што назваў фільм словамі, якія ўзяў ад сваёй гераіні:
– Пабыць у тым часе, які мінуў. Гэта словы Надзеі і гэтыя словы кажуць вельмі шмат пра яе саму. Пра тое, што яна шмат гадоў жыла ў сваім свеце і прыгожа пра яго пісала, вельмі рамантычна, але жыла ў ім, нягледзячы на тое, што час ішоў наперад.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Фестываль “Бардаўская восень” прайшоў на Падляшшы ўжо 29-ы раз. І ахапіў сабою музычна-літаратурныя мерапрымствы ў Гайнаўцы, Бельску Падляшскім і Беластоку.





Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






