У Бельску-Падляшскім завяршыўся традыцыйны, сёлета юбілейны 30-ы фестываль «Бардаўская восень». У фінале былі абвешчаны лаўрэаты прэміі імя Міхала Анемпадыстава за лепшае афармленне кніжнай вокладкі.

Пераможцамі сталі Ігар Юхневіч і Маша Мароз за афармленне кнігі “Мое баба – дiректор морга”. Голя з Ополя — гэта блогерка і аўтарка кнігі, народжаная ў вёсцы Опаль на Палессі, цяпер пражывае ў Новай Зеландыі і піша на мове Палесся.
* * *
Сёння, у суботу, 25 кастрычніка, праграма фэсту пачалася а 13:30 паказам фільма “Лебядзіная песня Фёдара Озерава” і сустрэчай з рэжысёрам стужкі Юрыем Сямашкам і выканаўцам галоўнай ролі Вячаславам Кмітам. Мадэратарка падзеі – Дар’я Бялькевіч.

Гасцей чакалі паэтычны стэндап “Гітара. Швэдар. Вогнішча” Віталя Рыжкова, уручэнне Прэміі імя Міхала Анемпадыстава і выступ “Кміт-Ансамбля”.


Імпрэзы адбываюцца ў Бельскім Доме Культуры (ul. 3 Maja 2). Уваход на івэнты вольны.
* * *

Прывітальнае слова ад Маршалка Падляшскага ваяводства зачытала Катажына Корыцка.
Праходзіць паэтычны стэндап “Гітара. Швэдар. Вогнішча” Віталя Рыжкова.




Хутка стане вядомы лаўрэат Прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Журы разгледзела 41 вокладку.






Ігар Юхневіч і Маша Мароз – пераможцы прэміі Анемпадыстава за вокладку кнігі «Мое баба – діректор морга» Голі з Ополя (самвыд, 2024). Голя з Ополя — гэта блогерка і аўтарка кнігі, народжаная ў вёсцы Опаль на Палессі, цяпер пражывае ў Новай Зеландыі і піша на мове Палесся.

Завяршае другі дзень 30-га, юбілейнага фестывалю “Бардаўская восень” выступленне “Кміт-Ансамблю”.



Беларускае Радыё Рацыя






