BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Бардаўская восень” чакае гасцей

Бардаўская восень

Фонд Tutaka запрашае на юбілейны XXX Фестываль Беларускай Бардаўскай і Аўтарскай Песні “Бардаўская Восень” (24–25 кастрычніка, Бельск Падляшскі).

Сёлета Фестываль святкуе юбілей: тры дзесяцігоддзі “Бардаўская Восень” з’яўляецца важнай культурнай платформай, што яднае пакаленні слухачоў і выканаўцаў, для якіх беларускае слова і музыка з’яўляюцца сродкам захавання ідэнтычнасці і спосабам быць разам. Гэтым мы хочам падзяліцца з вамі.

У гонар юбілею ў гэтым годзе мы вярнулі традыцыйны конкурс выканаўцаў аўтарскай песні, і яго пераможца – Юстына Карпіловіч – выступіць на сцэне фэсту разам з вядомымі артыстамі.

ДЭТАЛЁВАЯ ПРАГРАМА
Месца: Bielski Dom Kultury, ul. 3 Maja 2, Bielsk Podlaski

24 кастрычніка, пятніца (17:00–21:00)
Праграма “Звышверш” Віктара Сямашкі з удзелам Хору вольных беларусаў “Гук цішы”.
Размова аб Бардаўскай Восені (мадэратарка – Ілона Карпюк).
Выступ пераможцы конкурсу выканаўцаў – Юстыны Карпіловіч.
Канцэрт Anduś Kapeły.

25 кастрычніка, субота
13:00 – Лекцыя-прэзентацыя “Дзяды – абрад і літаратура” Гражыны Харытанюк-Міхей.
14:30 – Паказ фільма “Лебядзіная песня Фёдара Озерава” і сустрэча з рэжысёрам Юрыем Сямашкам і выканаўцам галоўнай ролі Вячаславам Кмітам (мадэратарка – Дар’я Бялькевіч).

17:00–19:30:
Паэтычны стэндап “Гітара. Швэдар. Вогнішча” Віталя Рыжкова.
Уручэнне Прэміі імя Міхала Анемпадыстава.
Выступ Кміт-ансамбля.

Запрашаем прадстаўнікоў медыя далучыцца да святкавання.

Будзем рады бачыць вас сярод гасцей фестывалю.

Дэталі праграмы ў Facebook ТУТ.