BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Баркоўскі: Менск цяпер культурная правінцыя Расеі

У Менску прадстаўлены новы мастацкі кіраўнік Тэатра імя Янкі Купалы — расейскі рэжысёр Дзмітрый Акімаў, які раней працаваў у правінцыйных расейскіх тэатрах.

Павел Баркоўскі

Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Баркоўскі каментуе сітуацыю:

-Я лічу гэта вельмі кепскім знакам. Для рэжыму Лукашэнкі ўжо фактычна страчаны ўсе пазіцыі культурнай незалежнасці. Кіраўніком галоўнага Нацыянальнага тэатра запрашаецца чалавек, які быў правінцыйным расейскім рэжысёрам. Гэта значыць, што Менск цяпер – гэта такая ж культурная правінцыя, як Тамбоў, Растоў ці іншыя гарады Расеі.

Баркоўскі таксама адзначае, што падобная тэндэнцыя можа мець доўгатэрміновыя наступствы: сціск нацыянальнага рэпертуару, зніжэнне магчымасцей для беларускай драматургіі і мастацкай эксперыментацыі. Нягледзячы на заявы Міністэрства культуры пра «ўзмацненне творчай місіі тэатра», эксперты і частка грамадскасці бачаць у прызначэнні Акімава сімвал шырэйшай русіфікацыі культурнай прасторы Беларусі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя