BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Барыс Кіт — вядомы і невядомы навуковец: прафесар Антось Мірановіч пра спадчыну вялікага вучонага

6 красавіка спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння выбітнага беларускага навукоўца, педагога і грамадскага дзеяча Барыса Кіта. Ён назаўсёды ўвайшоў у гісторыю як чалавек, які звязаў Беларусь з сусветнай касмічнай навукай.

Прафесар Антось Мірановіч, вядомы даследчык беларускай культуры, падкрэслівае:

– Барыс Кіт шмат гадоў быў звязаны з Падляшшам. Ён быў выдатным не толькі навукоўцам, а таксама прымаў удзел у падрыхтоўцы палёту касмічнага карабля Apollo на Месяц. Стаў чалавекам, якога ўсе ведалі на эміграцыі і былі захоплены яго працай. А мы пра яго амаль нічога не ведаем.

Пасля Другой сусветнай вайны Барыс Кіт эміграваў у ЗША, дзе працаваў у авіяцыйна-космічнай галіне. Ягоныя распрацоўкі выкарыстоўваліся ў праграме Apollo, якая ўпершыню даставіла чалавека на Месяц. Аднак нават у асяроддзі NASA Кіт не забываў пра беларускую мову і культуру.

Беларускае Радыё Рацыя