Беларускія гістарычныя сюжэты праз батлейку даносяць да беларусаў замежжа батлейніца са стажам Вераніка Матусэвічаўна і батлеер і дудар пан Скіргайла Палянэцкі-Мацкевіч.
Батлейка пад назвай «Ліцвіны ў Познані» адбылася ў Беларускай прасторы «Робім разам» у нядзелю 18 лютага, гаворыць спадарыня Вераніка:
– Я ж батлейніца ад маленства. Мы калядавалі з бацькамі з батлейкай. Потым працавала ў школе, рабіла гістарычныя батлейкі. Вось гэта таксама гістарычная. Мы з вучнямі зладзілі батлейку «Карусь Каганец«, тады я была якраз на радзіме Каганца. А цяпер я ў Познані, пішу пра Познань – што бачу, то і запісваю.
Гледачы падзякавалі батлейнікаў і выказалі жаданне сустракацца з імі далей.
Беларускае Радыё Рацыя