BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Батумі: 5’nizza (Пятніца) сабралі амаль тысячу сваіх фанатаў

У грузінскім Батумі знакаміты ўкраінскі гурт з Харкава 5’nizza (Пятніца) сабраў амаль тысячу сваіх прыхільнікаў.

Выступ гурта адбыўся на сцэне батумскага цырка, на яго завітала вялікая колькасць беларусаў, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі:

– Музыка майго юнацтва, вельмі дзіўна, як змяніўся сэнс шматлікіх песень, то бок ніколі не думала, што “Мама, няма дома, няма сцяга” буду спяваць са слязамі, але сёння гэта так. Дзякуй, новы свет.

– Канцэрт быў проста цудоўны, мае ўлюбёныя песні адыгралі.

– Па-першае, яны спяваюць на ўкраінскай мове, і гэта вельмі крута, вельмі каштоўна. Па-другое, яны таксама паважаюць Беларусь, і мне гэта вельмі падабаецца.

Канцэрт доўжыўся больш за тры гадзіны, прагучалі амаль усе знакамітыя песні гурта. Частку песень, такія як «Салдат» і «Ямайка», музыкі выканалі хорам разам з прысутнымі на канцэрце.

Беларускае Радыё Рацыя