BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Батумі: адзначым дзень роднай мовы

У грузінскім Батумі, дзе па неафіцыйных дадзеных жыве каля трох тысяч беларусаў, адзначаць Дзень роднай мовы.

Пра тое, што будзе адбывацца ў гэтым грузінскім горадзе, распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Беларусы, якія жывуць на беразе Чорнага мора ў грузінскім Батумі, адзначаць дзень роднай мовы ў прасторы «Аксяродак». У праграме: будуць квізы, спевы, чытанне вершаў, выступ літаратурнага клуба, беларускае караоке. Усіх беларусаў, што жывуць у гэтым грузінскім горадзе, запрашаюць у пятніцу, 21 лютага, а 20-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя