Амаль тры дзясяткі беларусаў сабралася 18 лютага 2024 году ў беларускай прасторы «Аксяродак», якая знаходзіцца ў цэнтры грузінскага Батумі, каб напісаць дыктоўку да Дня Роднай мовы.

Беларусы падзяліліся сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства:
— Важна для нас зберагаць дагэтуль нашую беларускую мову, культуру і ўсведамленне, што мы — беларусы. Цяпер мы разбегліся па свеце, па розных краінах, і не вядома, ці мы вернемся на нашую зямлю, але трэба разумець, што мы не палякі, не грузіны і хтосьці яшчэ, мы — беларусы.

— Беларусы падкрэсліваюць, што мы адрозныя, што гэта нашая моц. Беларуская мова можа стаць тым ядром, што нас яднае.

— Тут і мова, і культура, і разам мы так паўплываем на астатніх. На тых, што дрэнна валодаюць моваю, культураю — для іх тут ужо будзе важка.

Агульнанацыянальная дыктоўка ў 2024-м годзе прысвечана да 100-годдзя да дня нараджэння Васіля Быкава і тэкстам для яе напісання быў выбраны кавалак з кнігі «Доўгая дарога дадому».

Беларускае Радыё Рацыя