Беларусы, што жывуць у грузінскім Батумі на беразе Чорнага мора, правядуць свята «Гуканне Вясны».

Мерапрыемства адбудзецца 22 сакавіка 2025 года ў беларускай прасторы «Аксяродак», пра падрабязнасці будучага свята распавядае Сяргей Апановіч:
– Будзе лекцыя ад фальклярысткі Алены Ляшкевіч. Таксама беларусам, якія прыйдуць на імпрэзу, распавядуць, дзе ў беларускім традыцыйным календары межы паміж зімой, вясной і летам, навошта беларусы традыцыйна выганялі зіму і гукалі вясну і чым гукальныя песні адрозніваюцца ад звычайных вяснянак. Чакаецца, што ў праграме імпрэзы будуць майстар-класы, смачны перакус, птушыныя спевы, гульні, танцы, карагоды.
Беларускае Радыё Рацыя