Беларускія праваабаронцы прадставілі ў прасторы МедыХаб у грузінскім Батумі комікс па правах чалавека.

Пра асаблівасці гэтага комікса кажа Вольга, адна са стваральніц гэтага коміксу:
– У гэтым коміксе мы імкнуліся паказаць гісторыі дзяўчыны-рыцыркі праз пытанні і тэму праблемы дыскрымінацыі і роўнасці. Як гэтая дзяўчына змагалася, чаго дасягнула. Гэтая гісторыя натхняльная. Дзяўчына ў выніку дамаглася свайго з дапамогай цмока, які ёй дапамог.

Праваабаронца Раман Кісляк таксама распавёў на сустрэчы пра асаблівасці правоў чалавека ў Грузіі:
– Стандарты правоў чалавека ў Грузіі значна лепш працуюць, чым у Беларусі. Мы бачым, як могуць абмяжоўвацца правы, напрыклад, свабоду мірных сходаў, маніфестацый, або выказванне свайго меркавання ў выглядзе пікета. Мы бачым падход, які ў дачыненні да нашых акцый досыць карэктны.
Праваабаронцы таксама рыхтуюць выступы па правах чалавека і з іншых гарадах Грузіі. Цягам тыдня прэзентацыя гэтага праекта адбудзецца ў сталіцы Грузіі – Тбілісі.




Беларускае Радыё Рацыя






