25 чэрвеня а 19-й гадзіне беларусак/беларусаў і прадстаўнікоў беларускіх СМІ і НДА запрашаюць на прэзентацыю анімацыйнага фільма і беларускага комікса, а таксама на абмеркаванне тэмы рэалізацыі правоў беларусаў у Грузіі.

Пра падрабязнасці сустрэчы распавёў наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Праваабаронцы запрашаюць на сустрэчу ў батумскі медыя-хаб. Тут можна будзе даведацца адказы на наступныя пытанні: якія правы маюць беларусы і беларускі ў Грузіі; па Канстытуцыі дастаткова забароны ў законе для абмежавання нашых правоў і прычым тут Канстытуцыя; а таксама ці мы маем права на беларускую культуру і мову па Канстытуцыі Грузіі.
Спікерам на гэтай сустрэчы будзе праваабаронца Раман Кісляк.
Беларускае Радыё Рацыя






