У грузінскім Батумі, дзе жыве вялікая колькасць беларусаў, 22 студзеня адбудзецца мона-спектакль беларускага рэпера Вожыка.

Падрабязнасці распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– 21 стадзеня ў прасторы «аКсяродак» пройдзе мона-спектакль беларускага рэпера Вожыка. Гэта будзе гісторыя пра тое, як 22 студзеня ў Сеннінскім радзільным доме нараджаецца дзіцёнак, і праз 19 год яму прыдумваюць мянушку Вожык.
Усіх запрашаюць прыйсці на гэтую сустрэчу за данаты. Платнага ўваходу няма.
Беларускае Радыё Рацыя