BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Батумі: тры гадзіны драйву ад «Ногу свело»

Вялікі трохгадзінны выступ гурта «Ногу свело» адбыўся 2 чэрвеня ў грузінскім Батумі. Гэта быў адзіны ў Грузіі выступ міжнароднага гурта ў 2024 годзе на тэрыторыі гэтай каўказскай краіны.

Пра выступ гурта кажуць беларусы, што былі на канцэрце:

– Усё спадабалася, і сустрэча гэтая. Яна такія жывыя, такія бадзёрыя, у іх такі правільны настрой, погляд. Такія нашыя рабяты.

– Улічваючы тое, што «Ногу свело» першы раз у Батумі, і ў яго складзе ёсць таксама беларуская музыкантка, яна грае на саксафоне, гэта вельмі было кранальна і вельмі ўразіла. “Ногу свело” – гэта нагу звяло.

– Усё файна, лепш, чым я думаў. Увогуле не думаў, што “Ногу свело” на канцэрце такія жывыя і магутныя. Мне вельмі спадабалася.

Макс Пакроўскі выканаў больш за тры дзясяткі песень па-расейску, па-ангельску і па-ўкраінску, а песню «Самурай» прысвяціў Аляксею Навальнаму.

Беларускае Радыё Рацыя