Гурт «Пятля Прыхільнасці» выступіў у грузінскім Батумі на сцэне батумскага цырку. На канцэрт завітала больш за сотню беларусаў, што жывуць у гэтым грузінскім курортным горадзе.
– Першы раз у жыцці быў такі досвед, у мінулым годзе была першы раз на канцэрце і да таго ніколі яе не чула. Першы раз у жыцці на канцэрце мяне так зачапіла, мяне зачапіла энергія, што чалавеку балюча, што чалавек усё гэта адчувае сам, што пасля гэтага гэта топ №1 у маім плэй-лісце.
– Спадабалася.
РР: Раней у Беларусі хадзілі на выступы?
– Так, хадзіў, адзін раз.
РР: Тут, у Батумі, першы раз?
– Другі раз, у мінулым годзе былі таксама.
– Спадабалася тое, што саліст размаўляў на беларускай мове, а так вельмі драйвова.
За дзве гадзіны выступу можна было пачуць песні з розных альбомаў гурта, а таксама прагучаў новы сінгл «Квант», які музыкі выконвалі па-беларуску.
Беларускае Радыё Рацыя