BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беата Сівэк выдала кнігу пра творчасць Івана Пташнікава

У Любліне выйшала кнігай манаграфія польскай літаратуразнаўцы Беаты Сівэк пра беларускага празаіка Івана Пташнікава «Ненапісаная аповесць. Празаічныя творы Івана Пташнікава».

Кніга Беаты Сівэк.

Беата Сівэк – прафесар, доктар габілітаваны, загадчыца кафедры рускай, украінскай і беларускай літаратуры ў Люблінскім каталіцкім універсітэце Яна Паўла ІІ. Над гэтай кнігай яна працавала амаль шэсць гадоў.

– У 2019 годзе я паехала на месячную стажыроўку ў БДУ. Амаль месяц прасядзела і ў бібліятэцы, і ў архіве. Так што ў мяне шмат розных сканаў ягоных рукапісаў, і здымкаў. Магу сказаць, што я сабрала ўсё, што напісана Пташнікавым і напісанае аб ім. 

У навуковым багажы Беаты Сівэк даследаванні паэзіі Максіма Багдановіча, творчасці беларускіх пісьменнікаў-«белавежцаў» з Падляшша а таксама сучаснай беларускай драматургіі. 

З кнігі Беаты Сівэк «Ненапісаная аповесць. Празаічныя творы Івана Пташнікава».
З кнігі Беаты Сівэк «Ненапісаная аповесць. Празаічныя творы Івана Пташнікава».
З кнігі Беаты Сівэк «Ненапісаная аповесць. Празаічныя творы Івана Пташнікава».

Беларускае Радыё Рацыя