У беларусаў, што жывуць ў Арменіі, з’вілася беларуская бібліятэка. Як паведамляе тэлеграм-канал гэтай ініцыятывы https://t.me/knihi_am, бібліятэку складаюць творы на беларускай, армянскай, расейскай, англійскай, польскай ды іншых мовах.

Сярод кніжак, якія можна ўзяць у бібліятэцы, ёсць кнігі Івана Мележа, Алеся Разанава, Станіслава Лема, Уладзіміра Караткевіча. На дадзены момант бібліятэчка кніжак на беларускай мове ў Ерэване складаецца з тузіна найменняў. Арганізатары бібліятэкі спадзяюцца, што ўжо цягам бліжэшых двух-трох тыдняў з’явіцца яшчэ некалькі дзясяткаў кніжак.
Беларускае Радыё Рацыя






