BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусаў Падляшша запрашаюць на супольнае Купалле

Купальскія песні і вяснянкі. Вялікае купальскае вогнішча. Выступ музычна-тэатральнага гуртка «Беларусікі». Традыцыйныя танцы і карагод вакол вогнішча. Купальскі напой – крупнік, лазня і папараць-кветка. Усё гэта чакае ўдзельнікаў Купалля, якія збяруцца ў гэтыя выходныя на возеры Белым каля Аўгустова. Супольнае святкаванне арганізуюць прадстаўнікі беларускай дыяспары, заезд пачынаецца ад сёння, а выезд у нядзелю. Яшчэ ёсць магчымасць далучыцца, але дабірацца да месца неабходна ўласнымі сіламі.