BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуска напісала кніжку пра жыццё сям’і эмігрантаў

Вольга Дэксніс, беларуская журналістка, што больш за тры гады жыве ў Грузіі, напісала кнігу пра жыццё сям’і беларускіх эмігрантаў.

Кніга мае назву «Аэрапорт для жывёлаў». Пра ідэю стварэння і сюжэт распавядае сама аўтарка:

Сюжэт кнігу такі: прыязджае сям’я беларусаў у Грузію і яны бачаць, як тут прыгожа і добра. Але ёсць вялікая сацыяльная праблема – вялікая колькасць бадзяжных жывёлаў па ўсёй Грузіі. У Беларусі як журналістка я магла пісаць для розных медыя і дапамагаць жывёлам, то тут я не ведаю, як гэта зрабіць.

Журналістка лічыць, што кніга будзе сацыяльным праектам дапамогі бадзяжным жывёлам:

У мяне ўсё гэта вылілася ў пэўную творчую форму ў фармаце дзіцячай кнігі. Таму што мне было не зразумела, як дапамагчы гэтым жывёлам. Я хачу ў кнігу дадаць QR-коды, каб гэта было нібыта адмысловы сацыяльны праект, а не толькі дзіцячая кніга, які можа дапамагчы гэтым бяздомным жывёлам.

Для таго, каб кніга з’явілася ў друкаваным выглядзе, Вольга распачала збор на платформе “Гронка“. За невялікі ўнёсак у выданні гэтай кнігі зможа паўдзельнічаць любы жадаючы.

Беларускае Радыё Рацыя