Беларуска Наталля Літвінава атрымала іспанскую літаратурную прэмію Lumen de Novela за раман «Светлячок» пра ўцёкі ад Чарнобыля, піша выданне «Флагшток».

Прэмію Lumen кожны год уручае аднайменнае іспанскае выдавецтва за раман, напісаны на іспанскай мове аўтарам з Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Беларуска нарадзілася ў Гомелі, але зʼехала ў Аргенціну, калі ёй было 10 гадоў.
Журы назвала «Светлячка» Наталлі Літвінавай «прамянiстым радыеактыўным раманам». Выдавецтва апублікуе яго і перадасць аўтару 30 тысяч еўра ў якасці узнагароды. На паперы кніга беларускі выйдзе ў верасні.