BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуска-польскі гурт “Graphotype” выступіць у Варшаве

Імпрэза пройдзе ў клубе Scena Chmiеlna 10 лістапада пры ўдзеле запрошанага калектыву “Black Radio”. Распавядае лідар “Graphotype” Антон Жыванаў:

Гэта будзе вельмі добры рок-н-рольны канцэрт. Мы, гурт Graphotype, граем разам з гуртом з Лодзі Black Radio — таксама вельмі добры і цікавы гурт. Мы граем рок-н-рол, будзе шмат эндарфіну, гучны рок-н-рол! Мы граему стылях 60-х, 70-х. Я люблю музыку, як у Jack White, The White Stripes, і мы граем у гэтых кірунках. Запрашаем усіх! Будзе добры гук, добрыя гурты. Не прапусціце гэтую падзею — будзе вельмі добра.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

На імпрэзе музыкі плануюць выканаць як ужо вядомыя кампазіцыі, так і новыя.

Квіткі на імпрэзу можна набыць па спасылцы: https://kicket.com/wydarzenia/black-radio-graphotype-23313?locationId=019232d6-3420-7b97-a413-b54f322c18d2&eventId=285871

Беларускае Радыё Рацыя