BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуска стала лаўрэаткай конкурсу ілюстрацый Cheltenham Illustration Awards 2023

Беларуская мастачка-графік Святлана Сафія Дземідовіч стала лаўрэаткай конкурсу ілюстрацый Cheltenham Illustration Awards 2023 за серыю “Паштоўкі мінулых часоў”:

– Так было з гэтым конкурсам, я зусім забылася на яго, раптам пабачыла сваё прозвішча. Гэтыя паштоўкі, якія там выйшлі, атрымалі перамогу. Гэта серыя, якая называлася “Паштоўкі мінулых часоў”, яны акурат роўненька год таму ад гэтай перамогі, таксама перамаглі на пекінскім конкурсе. Я заўсёды здзіўляюся, чаму такія чорна-белыя ілюстрацыі могуць камусьці трапіць у сэрца.

На Cheltenham Illustration Awards 2023 дасылаюць больш за 800 заявак кожны год з розных краінаў свету. Пераможцы прэміі атрымалі магчымасць выставіцца ў двух музеях у Вялікай Брытаніі з сакавіка па чэрвень 2024 г.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя