BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Беларуска-украінская супраца магчымa нават падчас вайны”

На чацвёртым беларуска-ўкраінскім Форуме Астрожскіх у Львове адбылася экспертная панэль «Супраца Украіны і Беларусі ў культуры: дэкаланіяльнае вымярэнне», якая аб’яднала прадстаўнікоў культурніцкіх і акадэмічных колаў абедзвюх краін.

 Ірэна Кацяловіч

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Ірэна Кацяловіч па выніках сустрэчы падкрэсліла, што культурная супраца паміж беларусамі і ўкраінцамі застаецца магчымай нават у час поўнамаштабнай вайны:

Я сустракалася з прадстаўнікамі Фонду “Адраджэнне”, з прадстаўнікамі ўкраінскага культурніцкага фонду, намагалася ўсталяваць кантакт на палітычным узроўні. І магу сказаць, што я сустракаю пазітыўны водгук, гатовасць да калабарацыі. Я сустракаю прапановы ў тым, як бы гэта магло выглядаць. Украінцаў таксама цікавіць супраца паміж беларусамі і ўкраінцамі за мяжою.

Кацяловіч адзначыла, што Аб’яднаны Пераходны Кабінет будзе прыкладаць максімум намаганняў, каб падтрымліваць і пашыраць супрацу ў гуманітарнай сферы, спрыяць дэкаланіяльным праектам і развіваць сумесныя ініцыятывы паміж беларускімі і ўкраінскімі інстытутамі культуры.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя