BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуска-ўкраінская выстава «У дарозе» працуе ў Беластоку

Беларуска-ўкраінская выстава, якая адкрылася ў чацвер, 26 сакавіка, у беластоцкай мастацкай галерэі «Маршанд», атрымала назву «У дарозе». Яе арганізатарамі выступілі ўласна галерэя і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. У выставе ўдзельнічалі два мастакі і мастачка з Беларусі – Яраслаў Кірвель, Таццяна Козік і Аляксандр Некрашэвіч і дзве мастачкі і адзін мастак з Украіны – Вольга Данова, Алена Шаржэнка і Леанід Шматко.

Кажа намесніца кіраўніка Цэнтра беларускай культуры, куратар выставы Ілона Карпюк:

– Ідэя была такая, каб тут у адным памяшканні змясціць, невялікім дарэчы, але ўсё ж такі змястоўным, калі паглядзець на колькасць гэтых сцен і прац, якія ўдалося паказаць падчас выставы. Каб тут сустрэць і беларускіх мастакоў, і ўкраінскіх мастакоў і мастачак. Таму нам было цікава дапамагчы, каб выстава мела сваё афармленне, каб на памяць застаўся каталог да гэтай выставы, каб у Беластоку паказваць, што ёсць асяроддзе мастакоў, якое не складаецца толькі з польскіх творцаў.

На адкрыцці выставы акрамя прадстаўлення мастакоў і мастачак была запланавана і музычная частка – перад шматлікімі наведнікамі галерэі выступіў вядомы беларускі бард і мастак з Беластоку Алег Кабзар

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя