BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Беларускае і нішавае можа стаць перавагай пісьменніка на Падляшшы”

Выкладчыца Факультэта культурных даследаванняў Універсітэта ў Беластоку, пісьменніца з Падляшша Анэта Прымака‑Онішк выступіла на Культуразнаўчым Дні 17 сакавіка з лекцыяй «Незвычайнае. Правінцыйнае. Нішавае. Як з гэтага зрабіць сваю перавагу і стаць пісьменнікам».

Анэта Прымака‑Онішк
Анэта Прымака‑Онішк

Падчас выступу Анэта Прымака‑Онішк распавяла пра складанасці збору матэрыялаў і важнасць ведання беларускай мовы або рэгіянальных гаворак:

– Я хацела сказаць, бо такая была тэма, пра гэтую нашу звычайнасць, пра нашу вясковасць, пра нашу правінцыйнасць. Гэта тое, чаго мы часта саромеемся. Можна гэта ўсё прынесці ў літаратуру, у якое-небудзь іншае мастацтва. Гэтыя культуразнаўчыя студыі вельмі часта дапамагаюць адкрываць вочы.

Анэта Прымака‑Онішк таксама заклікала маладых людзей – навучэнцаў ліцэяў цікавіцца культуролагіяй і разглядаць магчымасць паступлення на Факультэт культурных даследаванняў Універсітэта ў Беластоку у 2026 годзе. Прыём дакументаў ва ўніверсітэт сёлета распачынаецца 2-га чэрвеня.

Цалкам размова:

Сустрэча з Анэтай Прымака‑Онішк.
Сустрэча з Анэтай Прымака‑Онішк.
Сустрэча з Анэтай Прымака‑Онішк.
Сустрэча з Анэтай Прымака‑Онішк.

Беларускае Радыё Рацыя