
Дзякуючы інтэрнэту ды магчымасці вандраваць іх кнігі цяпер можна набыць па ўсім свеце, – падрабязней пра дзейнасць распавёў рэдактар выдавецтва Ігар Іваноў:
-Як звычайна, выдаём кнігі. Сёлета мы крышку больш сфакусаваліся на навуковай літаратуры. Вось ужо выдалі дзве манаграфіі пра падзеі 2020 года ў Беларусі, гэта калектыўная манаграфія, пераклад з ангельскай, і зрабілі другое выданне манаграфіі Уладзіслава Гарбацкага пра фемінізацыю беларускай мовы. Яна выходзіла ў 2019 годзе ў Вільні невялікім накладам. Але тэма фемінітываў, слоў, якія апісвалі б жаночыя сітуацыі, жаночыя прафесіі, ужыванне такіх словаў усё больш пашыраецца, і ў людзей вельмі шмат пытанняў да гэтага. Вельмі важна, каб асноўны тэкст, самае важнае даследаванне па гэтай тэме было даступнае. Таму мы перавыдалі гэтую манаграфію. Плюс у дадатак у наступным месяцы з’явіцца гід па фемінізацыі беларускай мовы. Гэта ўжо такі маленькі слоўнічак, таскама другое выданне. Першае выйшла ў 2016 годзе.
Ужо ў друку альбом экспедыцыі Вацлава Ластоўскага 1928 года. Гэта таксама навуковае выданне, але надзвычай ілюстраванае, там амаль 270 ілюстрацый, якія дагэтуль толькі даследчыкам былі вядомыя.



Фота: skarynapress.com
А цяпер шырокая публіка зможа пабачыць тое, якім быў быт на Мазыршчыне ў 20-х гадах мінулага стагоддзя.
Набыць кнігі ці пазнаёміцца з дзейнасцю выдавецтва можна праз адмыслова створаны сайт: https://skarynapress.com.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя