Падрыхтаваныя 40 тытулаў, агулам наклад асобнікаў склаў каля 24 тысяч, з чаго палова была прададзеная, а 2 тысячы раздадзеныя ў якасці падарункаў.

Такі вынік працы за некалькі гадоў ад пачатку існавання еўрапейскага беларускага выдавецтва «Gutenberg Publisher» у Кракаве, – навінамі падзялалася менеджарка праектаў студыі imago.by, галоўная рэдактарка выдавецтва Валянціна Андрэева:
-Апошняе, што мы выдалі ў гэтым годзе, гэта вершы да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха”, вершы Андрэя Хадановіча паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча. А таксама вельмі цікавы дапаможнік, які называецца “Каляндар адаптацыі ў новай краіне” Ханны Мурайтэ. Гэтыя тытулы мы прэзентавалі на Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве і на апошнім этапе “Прадмовы” ў Познані.
Замова кніг ці інфармацыя пра бліжэйшыя прэзентацыі ці мерапрыемствы выдавецтва даступная праз старонку https://gutenbergpublisher.eu.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя