Першы і адзіны анлайн-кінатэатр беларускага кіно VODBLISK адзначыў Дзень нараджэння: платформе споўніўся год. За гэты час у медыятэцы з’явілася 20 незалежных фільмаў беларускіх рэжысёраў і рэжысёрак. Распавядае заснавальніца VODBLISK Воля Чайкоўская:
– У нас усе фільмы ідуць таксама з ангельскімі субцітрамі, можна выбраць такую опцыю. Мы вельмі спадзяёмся, што VODBLISK выконвае захапляльную і асветніцкую функцыю для беларусаў унутры краіны. Мы бясплатна паказваем усе нашы фільмы. Прашу не забываць, што нам можна заданаціць.
З нагоды свята VODBLISK ладзіць розыгрыш пакетаў з фільмамі з медыятэкі і зніжкі.
Больш інфармацыі на сайце: vodblisk.northernlightsff.com
Беларускае Радыё Рацыя