Летась Беларуская Акадэмія стала афіцыйным філіялам Вышэйшай школы кадраў менеджмента ў Коніне. Сёлета Акадэмія працягвае сваю дзейнасць і падоўжыла набор студэнтаў на бакалаўрыят да канца лютага.

Кажа кіраўніца Беларускай Акадэміі Святлана Куль–Сяльверстава.
– Зараз мы вядзем набор далей, летась мы адкрылі магістратуру, зараз першы курс займаецца. Зараз зноў набіраем і на магістратуру адміністрацыя, і на бакалаўрыят на першую ступень, таксама адміністрацыя.
Беларуская Акадэмія – адзіная ў Польшчы вышэйшая навучальная ўстанова, дзе выкладанне адбываецца і на беларускай мове. Заняткі ў ёй праходзяць анлайн, таму студэнты акадэміі жывуць не толькі ў Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя






