BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская арт-рэзідэнцыя “Дом творцаў” можа спыніць існаванне

Беларуская арт-рэзідэнцыя “Дом творцаў” можа спыніць існаванне. “З верасня нашыя партнёры не змогуць аплочваць арэнду памяшкання ў Варшаве, таму нам патрабуецца дапамога”, – распавёў заснавальнік аб’яднання Сяржук Доўгушаў.

– Мы запусцілі збор, і хочацца максімальна асвятліць гэтую сітуацыю. Для нас яшчэ гэта і выклік – наколькі важная ініцыятыва, якую мы робім, наколькі важная такая супольнасць фундацыя «Дом творцаў». Колькі мы зрабілі? Ці трэба яшчэ больш зрабіць? Ці зможам мы агульнымі сіламі, агульнымі намаганнямі справіцца з гэтай гісторыяй.

Падтрымаць “Дом творцаў” можна праз спасылку: https://zrzutka.pl/u6kvz4

“Калі збор пройдзе паспяхова, мы плануем правесці яшчэ мастацкую альбо музычную рэзідэнцыю”, – дадаў Сяржук Доўгушаў.

Гісторыя Дома Творцаў ў Варшаве – гэта 8 культурных рэзідэнцый, праз якія прайшлі больш за 300 таленавітых творцаў з Беларусі. Гэта больш за 150 чалевек, якім Дом стаў часовым месцам пражывання. Тут нараджаліся музычныя і выяўленчыя творы мастацтва, праходзілі канцэрты, выставы, адкрытыя лекцыі і іншыя мерапрыемствы, ствараліся праекты, якія падтрымлівалі і развівалі беларускую культуру за мяжой.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя