Беларуская драматургія перажывае нялёгкія часы. Практычна ўсе айчынныя тэатры зазналі «ідэалагічныя чысткі» і цэнзуру рэпертуараў. Беларуская мова пачала знікаць з тэатральных падмосткаў. Многія акцёры, рэжысёры і драматургі не па сваёй волі апынуліся ў эміграцыі.

Пра новыя варункі беларускай драматургіі кажа драматург і літаратуразнаўца Сяргей Кавалёў:
– Беларуская драматургія перажыла даволі складаны перыяд, перажыла вось гэтую траўму 2020 года. Яна адлюстравала тое, што адбывалася. І па-рознаму складаюцца лёсы аўтараў – некаторыя засталіся ў Беларусі, некаторыя выехалі і жывуць у розных краінах. Выехалі таксама многія акцёры – і купалаўцы, і акцёры з іншых тэатраў, менскіх, гарадзенскіх, магілёўскіх. Спрабуюць драматургі тэатраў знайсці сябе ў новых варунках.
Але і ў замежжы беларускія акцёры і драматургі працягваюць актыўна працаваць. Паўстаў шэраг творчых тэаральных калектываў і груп. Штомесяц адбываюцца паказы спектакляў. Перадусім у Польшчы, дзе беларуская тэатральная афіша цікавая і разнастайная.
Беларускае Радыё Рацы





