Беларуская супольнасць рэканструктараў ранняга сярэднявечча пад назваю Białoruska Drużyna Najemna “Krywija” пачала скараць польскія фэсты.

Пра супольснасць рэканструктараў распавядае яе стваральнік з Беластоку Юры Браўэр:
– Дружына павялічылася ў некалькі разоў. На пачатку, год таму, у нас было літаральна тры чалавекі. Зараз ужо больш дзесяці. Калі паглядзець на тое, з каго яна складаецца, то гэта большая частка тыя людзі, хто ўжо меў досвед рэканструкцыі ў Беларусі і зараз жывуць у Польшчы, маюць магчымасць паехаць да Беларусі. Калі разглядаць тэрытарыяльна, то частка людзей – гэта людзі з Беластоку. Калі браць Польшчу – то гэта Беласток, Варшава, ёсць з Лодзі, Шчэціна. Ёсць адзін хлопец з Люксембургу.
Па словах Юрыя, фэсты аматараў Сярэднявечча ў Польшы зусім не падобныя на рэканструктарскія фэсты ў Беларусі.
– Для мяне цікавыя розныя варыянты – і розныя турніры, для мяне гэта цікава, камусьці не. Там можна музыку паслухаць, можна лекцыі паслухаць, можна паўдзельнічаць у конкурсах па гатаванні ежы, у конкурсах па песнях, па складанні вершаў і г.д. Іх вельмі шмат. У гэтым годзе быў конкурс па фаершоў.
Далучыцца да беларускай Дружыны можа любы ахвотны праз яе сацыяльныя сеткі https://www.facebook.com/profile.php?id=61579005154508
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя
Фота: з архіву Юрыя Браўэра.






