Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Для беларусаў – гэта асаблівы Дзень. Бо родная беларуская мова са ўсіх сіл не дае сябе забіць.

Беларусы Варшавы, хто добра разумее вартасць роднай мовы, збяруцца сёння а 19 гадзіне ў Беларускай прасторы “Робім разам” на дыктоўку, гаворыць арганізатар курсу “Мова без бар’ераў” Кацярына Кучук:
– Прыходзьце, калі ласка. Дыктоўка будзе пісацца афлайн па твору Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. Акрамя гэтага, пасля дыктоўкі, будзе выступ Рамана Арлова. Ён правядзе моўную інтэрактыўную гульню для ўдзельнікаў.
Паводле Кацярыны Кучук, а пад час гэтых цікавостак дыктоўкі будуць правярацца, каб кожны мог ведаць свой узровень ведання роднай мовы для далейшага яе ўдасканалення.
Беларускае Радыё Рацыя