BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская казка з Беластока

Беларуска-ўкраінская сям’я Мамонькаўз Беластока зрабіла сапраўдны калядны цуд — анімацыйны фільм па-беларуску, створаны паводле невялікай, але вельмі светлай казкі пра Святога Мікалая.

YouTube player

Гэта гісторыя не толькі пра свята, але і пра мову, памяць і дом, які можна насіць з сабой — нават далёка ад радзімы.

Пра тое, як нарадзілася ідэя казкі, чаму менавіта Святы Мікалай стаў яе галоўным героем і як сямейная размова ператварылася ў анімацыйны фільм, распавядае Алег Мамонька:

-Ідэя пачалася з таго, што некалькі дзён да Дня Святога Мікалая мы з жонкай спявалі ўкраінскую песню пра Святога Мікалая. Я захацеў перакласці на беларускую мову і запісаць яе, але не знайшоў аўтара. А натхненне і энергія ўжо былі, таму мы гэта зрабілі ў выглядзе казкі, запісалі тэкст.

Далей, па словах стваральніка казкі, больш за тыдзень цягнулася праца з рознымі праграмамі:

-Штучны інтэлект – гэта наш першы досвед. Таму трохі даўжэй заняло часу, чым мы спадзяваліся.

Кліп на казку ў выглядзе анімацыйнага фільма выкладзены на ютуб, а пакінуць сваё ўражанне на казку можна па спасылцы – https://youtu.be/Fes0dFNA70o.

Цалкам гутарка:

Бларускае Радыё Рацыя