BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская класіка на ўсе часы: 102-я гадавіна «Новай зямлі» Якуба Коласа

11 чэрвеня споўнілася 102 гады з дня выхаду ў свет аднаго з найвялікшых твораў беларускай літаратуры — паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». Гэты твор стаў сапраўдным эпасам народнага жыцця і да сёння застаецца адным з найболей значных культурных здабыткаў Беларусі.

Кажа літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч:

Новая зямля” Якуба Коласа – адна з найвышэйшых вяршынь беларускай літаратуры. Тэкст вельмі патрэбны, своечасовы. Школа ўсведамлення сябе беларусам. Адна з першых асцярожных спроб далучэння нашай культуры да шырэйшага кантэксту, да еўрапейскага, да сусветнага.

Першыя раздзелы «Новая зямлі» з’явіліся яшчэ ў 1912 годзе на старонках газеты «Наша ніва», а цалкам твор быў завершаны і выдадзены асобнай кнігай у 1923 годзе. Паэма распавядае пра жыццё беларускай сялянскай сям’і на мяжы XIX–XX стагоддзяў, закранаючы праблемы таго часу. Многія героі твора маюць прататыпы ў рэальным жыцці — бацькі Коласа, яго дзядзька Антось, а таксама сам аўтар, які ўвасобіўся ў вобразе Кастуся.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц